бр. Веслаў Пызё OFMConv.
бр. Веслаў Пызё OFMConv.
Браты – францішкане варшаўскай правінцыі Маці Божай Беззаганнай Ордэну Братоў Меншых Канвентуальных, сабраныя ў Непакалянаве на ХХІІ Звычайнай Капітуле здзейснілі выбар новага правінцыяла. На гэтае служэнне быў выбраны бр. Веслаў Пызё OFMConv.

Айцец Веслаў (на фотаздымку) нарадзіўся 17 красавіка 1970 г. у мясцовасці Біўгарай у Люблюнскім ваяводзтве. Пасля сканчэння школы, навучаўся і скончыў аўтамабільны тэхнікум у гэтым жа горадзе. У 1990 г. уступіў у Ордэн францішканаў – Братоў Меншых Канвентуальных. Пяць гадоў пазней склаў вечныя манаскія шлюбы, звязваючы сваё жыццё з Ордэнам назаўсёды. Манаскую і святарскую фармацыю праходзіў на Паскім Тэалагічным Факультэце св. Банавентуры ў Рыме (Seraphicum). У 1998 г. прыняў святарскае пасвячэнне. У перыяд з 1998 па 2004 г. працаваў у Базыліцы св. Антонія ў Падуі, дзе таксама спаўняў функцыю эканома мясцовай брацкай супольнасці. З 2004 па 2008 г. быў гвардыянам (настаяцелем) кляштару ў Санта Сэвэры непадалёк ад Рыму. Праз наступныя чатыры гады належаў да варшаўскага кляштару і быў вікарыем Варшаўскай правінцыі Ордэну. Выконваючы гэты абавязак ён быў адказным між іншым за фармацыю ў правінцыі.

Капітулы маюць справаздаўча-выбарчы характар. Да іх галоўных мэтаў належыць між іншым аналіз манаскага жыцця ў правінцыі, выбар і вызначэнне вышэйшых настаяцеляў, настаяцеляў супальнасцяў, персанальны склад кляштараў, прызначэнне адказных за паасобныя справы, якія вядзе правінцыя, а таксама вызначэнне накірункаў і прэарытэтаў у дзейнасці брацкай супольнасці на наступныя чатыры гэты.

Францішкане – Браты Меншыя Канвентуальныя, якія працуюць у Беларусі, з’яўляюцца часткаю Варшаўскай правінцыі Маці Божай Беззаганнай і таксама прымаюць удзел у вышэйузгаданай Капітуле.

крыніца: www.warszawa.franciszkanie.pl

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.