Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і вакол капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
14 жніўня (аўторак) ПАРАФІЯЛЬНАЯ УРАЧЫСТАСЦЬ АПЯКУНА ПАРАФІІ СВ. МАКСІМІЛЬЯНА М. КОЛЬБЭ.
Святая Імша а 19.00 Магчымасць атрымаць адпуст пад звычайнымі ўмовамі. Прыняць св. Камунію ў стане ласкі асвячальнай і памаліца ў інтэнцыі святога айца і Касцёла.

15 жніўня (серада) УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НПМ
Асвячэнне і благаслаўленне новага ўраджаю. Прыносім плёны нашай зямлі – насённа і агародніну. Святая Імша а 12.00 і 19.00.
1. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.
2. У апошні тыдзень жніўня (26.08-02.09) адбудуцца ’’Канікулы з Богам’’ для дзяцей і моладзі. Запісы ў закрыстыі.
Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.