Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
21 чэрвення (серада) Успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка
Нарадзіўся 9 сакавіка 1568 г. на поўначы Італіі. Нягледзячы на сваё высокае паходжанне, ва ўзросце 17 гадоў адмовіўся ад спадчыны і ўступіў у Рыме ў Таварыства Езуса (ордэн езуітаў). Глыбокая пабожнасць і суровы лад жыцця спалучаліся ў Алаізія з вялікаю любоўю да хворых і да ўсіх, каму была патрэбная дапамога. Падчас эпідэміі чумы, якая лютавала ў Рыме, ён аддана дапамагаў хворым і клапаціўся пра годнае пахаванне тых, хто загінуў ад пошасці. У выніку Алаізій заразіўся сам і памёр 21 чэрвеня 1591 г. ва ўзросце 23 гадоў. Яго рэліквіі спачываюць у рымскім касцёле святога Ігнацыя. Святы Алаізій Ганзага з’яўляецца апекуном моладзі і студэнтаў, а таксама тых, хто выбірае свой жыццёвы шлях. Яго заступніцтва просяць пры заразных хваробах і хваробах вачэй.
1. Праз увесь месяц чэрвень штодня ў капліцы у 18.30 адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і “Чэрвеньскія набажэнствы” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю набажэнства а 11.45.
2. Запрашаем прыняць удзел у пілігрымке да Будслава. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі нашай парафіі. Пачатак пешай пілігрымкі 27 чэрвеня, пасля святой Імшы на 8.00. Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 25 чэрвеня пасля святой Імшы на 19.00. Кошт злучанны з пілігрымкай 40 руб. Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка. Выязд 1 ліпеня ў нядзелю і вяртання 2 ліпеня. Кошт злучанны з пілігрымкай будзе пададзенны пазней.
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.