Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў прыгатаванні алтара на эўхарыстычную працэсію ва Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
11 чэрвеня (панядзелак) - Успамін св. Барнабы, апостала
Імя Барнаба ў перакладзе азначае «сын суцяшэння». Ён нарадзіўся на пачатку І ст. на Кіпры і быў адным з 72 вучняў Езуса. У кнізе Дзеяў Апосталаў пра яго сказана, што ён прадаў усё, што меў, а выручаныя грошы ахвяраваў апосталам. У 37 годзе ён увёў Паўла ў супольнасць апосталаў, а потым быў яго спадарожнікам і блізкім супрацоўнікам у справе абвяшчэння Евангелля падчас першага місіянерскага падарожжа Апостала народаў.
У 51 г. браў удзел у Саборы апосталаў у Ерузалеме. Пазней Барнаба абвяшчаў Евангелле на сваёй радзіме — на Кіпры, дзе ў 61 годзе быў укаменаваны мясцовымі жыдамі. Святога Барнабу называюць «Апосталам Кіпра» і просяць у яго абароны ад сварак, ад смутку і ад граду.
13 чэрвеня (серада) - Успамін св. Антонія з Падуі
Нарадзіўся ён ў 1195 г. у Лісабоне (Партугалія) і на хросце атрымаў імя Фернандо. Ва ўзросце 15 гадоў уступіў у ордэн аўгустынцаў-эрэмітаў у Каімбры і там прыняў святарскае пасвячэнне. Моцна ўражаны мучаніцтвам пяці францішканцаў, забітых мусульманамі, вырашае сам стаць францішканцам. Уступіўшы ў закон Меншых Братоў, прыняў імя Антоній. Спачатку ён выехаў на місію ў Марока, але з-за слабога здароўя мусіў неўзабаве вярнуцца.
Па дарозе дадому ў выніку караблекрушэння застаўся ў Італіі. Там у Антонія выявіліся вялікія прамоўніцкія здольнасці, і яго накіравалі ў Паўночную Італію, дзе дзякуючы сваім казанням ён хутка стаў папулярным. Аднойчы паслухаць яго сабралася каля 30 тысяч чалавек! Пэўны час святы правёў у Францыі, а пасля вяртання ў Італію пасяліўся ў Падуі. Святы Францішак прызначыў яго першым настаўнікам тэалогіі для Меншых Братоў, настаўнікам францішканцаў.
Антоній памёр 13 чэрвеня 1231 г. і менш чым праз год быў кананізаваны. Рэліквіі святога Антонія знаходзяцца ў прысвечанай яму базыліцы ў Падуі, дзе адбываецца так шмат цудаў, што святы Бонавентура нават аднойчы сказаў: «Калі шукаеш цудаў, ідзі да Антонія». Ягоныя выявы - вобраза і фігуры зняходзяцца амаль у кожным касцёле і капліцах ва ўсім свеце.
2. Праз увесь месяц чэрвень штодня ў капліцы у 18.30 адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і “Чэрвеньскія набажэнствы” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю набажэнства а 11.45.
3. Запрашаем прыняць удзел у пілігрымке да Будслава. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі нашай парафіі. Пачатак пешай пілігрымкі 27 чэрвеня, пасля святой Імшы на 8.00. Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 25 чэрвеня пасля святой Імшы на 19.00. Кошт злучанны з пілігрымкай 40 руб. Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка. Выязд 1 ліпеня ў нядзелю і вяртання 2 ліпеня. Кошт злучанны з пілігрымкай будзе пададзенны пазней.
4. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.
5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.