Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў прыгатаванні УРАЧЫСТАСЦІ ПЕРШАЙ СВЯТОЙ КАМУНІІ дзяцей нашай парафіі. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

31 мая (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА

Абавязковае свята. Святыя Імша а 7.00. 9.00 і 19.00.

1 чэрвеня (пятніца) - Успамін св. Юстына, мучаніка

1. На гэтым тыдні прыпадае:

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.

Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: Молімся аб аднаўленні фізічнага і духоўнага здароў’я падчас вакацый і водпуску для нас, а таксама аб дары адкрытых сэрцаў і вачэй на Бога.

2. Праз увесь месяц чэрвень штодня ў капліцы у 18.30 будзе адбывацца адарацыя  Найсвяцейшага Сакрамэнту і “Чэрвеньскія набажэнствы” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю набажэнства а 11.45.
Чэрвеньскае набажэнства — гэта пабожная практыка, праз якую мы выяўляем нашую падзяку за тую вялікую любоў, якой нас адорвае Езус Хрыстус. Праз гэтае набажэнства мы жадаем перапрасіць Пана Езуса за ўсе крыўды, якія Ён зносіць ад людзей, калі яны адкідваюць Яго любоў, а асабліва калі абражаецца Найсвяцейшы Сакрамэнт. З аб’яўленнем Маргарыце Марыі Алякок звязана таксама традыцыя набажэнстваў першых пятніц месяца. Усім тым, хто дзевяць першых пятніц месяца запар будзе прымаць святую Камунію (безумоўна, знаходзячыся ў стане асвячальнай ласкі), Хрыстус абяцае даць ласку вытрываць у добрым да канца, а таксама ласку шчаслівай смерці.

3. Падчас “БЕЛАГА ТЫДНЯ” Святая Імша а 9.00 і 19.00.

4. У наступную нядзелю 3 чэрвеня па вуліцах сталіцы пройдзе Эўхарыстычная працэсія. Па традыцыі працэсіі будзе папярэднічаць святая Імша, якая распачнецца ў 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

Падчас працэсіі — ад 9.00 да 14.00 — у мінскіх касцёлах, капліцах і іншых месцах малітвы горада святыя Імшы цэлебравацца не будуць. Таксама ў нашай капліцы не будзе св. Імшы а 9.00, 10.30, 12.00 і 13.30.

У нашай капліцы ў гэты дзень адбудзецца св. Імша а 19.00.

5. Нагадваем, што з 1 чэрвеня змяняецца расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў. У буднія дні св. Імша будзе толькі а 19.00, а нядзельная вечаровая св. Імша пераносіцца з 18.00 на 19.00.

Расклад набажэнстваў:
Святая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
у суботу і будні: 19.00

6. У закрыстыі можна запісваць дзяцей і моладзь на катэхезу на наступны навучальны год, а таксама на Канікулы з Богам, якія пройдуць з 26 жніўня да 2 верасня ў нашай парафіі.

7. У панядзелак 28 мая пасля вечаровай Св. Імшы (прыкладна ў 19.45) арганізацыйнае спатканне для бацькоў перад выяздам дзяцей у чэрвені на “Канікулы з Богам”. Бацькоўскі сход для бацькоў “ваўчанят” 1 чэреня пасля вечаровай Святой Імшы.

8. Запрашаем прыняць удзел у пілігрымцы да Будслава. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі. Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка.

9. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.