Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

10 мая (чацвер) УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА
Абавязковае свята. Святая Імша а 7.00, 12.00 і а 19.00.

1. Праз увесь месяц май, штодня ў капліцы у 18.30 будзе адбывацца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанец і ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю набажэнства а 11.45.

2. 29 красавіка на пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі было прынята рашэнне дапоўніць тэкст Ларэтанскай Літаніі на беларускай мове заклікам «Каралева Беларусі». Рашэнне было прынята пасля кансультацыі з Кангрэгацый Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

3. Працягваем запісы на летні дзіцячы і моладзевы лагер.

4. У нядзелю 20 мая падчас св. Імшы на 13.30 будзем святкаваць першую гадавіну Першай Святой Камуніі дзетак нашай парафіі. Бацькоўскі сход 10 мая пасля св. Імшы на 19.00.

5. Таксама 20 мая адбудзецца заканчэнне катэхетычнага года для дзяцей і моладзі нашай парафіі. Сумесная забава а 14.30 каля капліцы.

6. У наступную нядзелю нашую парафію наведаюць прадстаўнікі рэлiгiйнай мiсiі «Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii і прадстаўнікі «Нацыянальнага Карытас» Рыма-каталiцкага Касцёла ў Рэспублiцы Беларусь. Працоўная сустрэча адбудзецца пасля св. Імшы на 18.00.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласк.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.