Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за актыўны ўдзел у «Духоўным ўсынаўленні». Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
1. У закрыстыю можна прыносіць анкеты на летні выязд дзяцей і моладзі.
2. З 29 красавіка па 1 мая ў Гродне пройдзе ІІІ Агульнабеларуская сустрэча моладзі. Тэма сустрэчы – “Не бойся Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана”. Запрашаем моладзь нашай парафіі прыняць удзел у сустрэчы.
Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласк