Парафіяльныя аб’явы
- Сардэчна дзякую ўсім прысутным за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні на карысць парафіі, дзякую за ўсялякую дапамогу аказанную асабіста нам, святарам працуючым у гэтай парафіі. Няхай Добры Бог узнагародзіць Вас за вашую шчодрасць.
- На гэтым тыдні ў літургі адзначаем:

- 26.03. (пн) – Урачыстасць Звеставання Пана (абавязковая)
Святыя імшы ў нашай капліцы ў 12 00; 19 00
- Набліжаемся да Велікодных Святаў і разам з духоўнай падрыхтоўкай нас чакае падрыхтоўка знешняя, а менавіта ў наступную суботу 31.03. на 9 00 гадз. запрашаю ўсіх ахвотных на парафіяльны суботнік, бо трэба ўпардкаваць тэрыторыю пры капліцы. Калі хто мае, просім узяць з сабою граблі, ці мяцёлкі.
- Моладзь нашай парафіі, як і летась рыхтуе вербы, якія можна будзе набыць непасрэдна ў Вербную нядзелю пры капліцы. Сродкі сабраныя з гэтай акцыі будуць прызначаныя на патрэбы парафіі. Таму заахвочваем Вас, калі хто не будзе рабіць вербаў самастойна, набываць іх у нашай моладзі.
- Наступная нядзеля – Пальмовая Нядзеля, альбо вербная, і яна распачынае Вялікі Тыдзень, які непасрэдна папярэднічае Ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. Пасвячэнне Вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы. Урачыстыя працэсіі адбудуцца на Святых Імшаў ў 10 30 і ў 12 00.
- Прыпамінаю, што адбываюцца пакутныя набажэнствы Крыжовая дарога: серада 18 30, пятніца пасля Святой Імшы ў 19 00. Песьні Жальбы молімся ў надзелю пасля Святой Імшы на 12 гадз.
- У школах распачаліся канікулы і ў сувязі з гэтым пачынаючы ад панядзелку 26.03 аж да Велікодных святаў (праз два тыдні) не будзе катэхэзы. Сустракаемся з дзецьмі пасля Пасхі. Сёння (25.03) катэхэза адбудзецца ў звычайным парадку.

