Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
1. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
19 сакавіка (панядзелак) - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі

Усе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй.
Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў.
Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00
У гэты дзень пачынаецца навэнна да св. Юзафа, асаблівай інтэнцыяй гэтай навэнны з'яўляецца справа будовы нашага касцёла.
2. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 11.00 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45).
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 11.00.
3. Набліжаеца час Велікодных святаў і наступная нядзеля гэта – Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзм у святыню з галінкам вярбы, перажываючы тыя падзеі. У наступную нядзелю асвячэнне вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы. Нашая парафіяне падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваем вас, набываць вербы менавіта ў парафіі, каб такім чынам падтрымаць справу будовы нашага касцёла.
Таксама ў наступную нядзелю ў нашай парафіі адбудзецца велікодны КІРМАШ, будзе магчымасць набыць розныя вырабы, якія зрабілі сваімі рукамі нашыя парафіяне, адбудуцца конкурсы для дзяцей і латарэя.
4. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да Гробу Пана да спецыяльнай скарбонкі.
5. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 25 па 28 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Андрэй Лысы (хрыстусовец) рэктар Выщэйшай Духоўнай семінарыі.
6. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.