Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
1. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
16 сакавіка (пятніца) – гадавіна пасвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску – свята.
2. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 11.00 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45).
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 11.00.
3. Як і ў мінулым годзе ў нашай парафіі хочам зрабіць вялікодны КІРМАШ, усіх зацікаўленых у арганізацыі мерапрыемства запрашаем у закрыстыю.
4. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 25 па 28 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Андрэй Лысы (хрыстусовец) рэктар Выщэйшай Духоўнай семінарыі.
5. 13 сакавіка – дзень малітваў у інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну абрання (2013).
6. У панядзелак 19 сакавіка - урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.
7. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

