Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
1. Інтэнцыя жывога ружанца на сакавік: Каб Вялікі пост стаў часам нашай духоўнай адновы. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.
2. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на CARITAS.
3. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 11.00 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы - нядзеля перад Св. Імшой на 12.00 (у 11.45).
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 11.00.
4. Як і ў мінулым годзе ў нашай парафіі хочам зрабіць вялікодны КІРМАШ, усіх зацікаўленых у арганізацыі мерапрыемства запрашаем у закрыстыю.
5. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 26 па 29 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Андрэй Лысы (хрыстусовец) рэктар Выщэйшай Духоўнай семінарыі.
6. У ноч з 9 на 10 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле адбудзецца велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Тэма сёлетняга чування «Навяртайцеся і верце ў Евангелле».
Чуванне будзе спалучана з набажэнствам «24 гадзіны для Пана», падчас якога адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
7. 8 сакавіка не з'яўляецца касцёльным святам, але ў гэты дзень усім нам варта задумацца над вялікай роллю і значэннем жанчыны-хрысціянкі. Таму 8 сакавіка не проста жаночы дзень, але дзень асаблівай малітвы і ўспамінання перад Богам усіх тых жанчын якіх мы спаткалі на нашым жыцёвым шляху. Для памерлых жанчын молімся аб жыцці вечным, а для усіх жывых просім, каб па прыкладзе Марыі былі ўзорам клопату, самааднанасці, самаахвярнасці, любові і спачування.
9. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.