Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў рэмонтах. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
1. Сёння ў 13.30 - Святая Імша з удзелам каталіцкіх скаўтаў.
2. У панядзелак у 20.30 запрашаем на біблійныя сустрэчы на лідскую.
3. 21 кастрычніка ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава пройдзе аднадзённы Ружанцовы кангрэс.
4. У кожную пятніцу а 18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама запрашаем на адарацыю ў нядзелю пасля вечаровай Св. Імшы.
5. 15 кастрычніка а 15.00 першая сустрэча новай суполкі Маці Божай. Запрашаем сем’і нашай парафіі далучыцца да сем’яў END.
6. У наступную нядзелю – штомесячны збор ахвяраванняў на будову касцёла.
7. Ад усяго сэрца віншуем жанчын з надыходзячым Днём маці (субота), просім для іх заступніцтва Святой Марыі і шматлікіх Божых ласкаў. Разам з дзецьмі ў пятніцу будзем маліцца за нашых мамаў падчас ружанцовага набажэнства.
8. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час Касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбываецца і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Просім, каб імёны былі напісаныя ў назоўным склоне. Калі пішам прозвішча, то яно перш за ўсё павінна адносіцца да сям’і. Напрыклад: Ян, Юзэфа, Тамаш, Аляксандр, Войцех, Станіслава, Марыя, сям’я Навіцкіх, Вайткевіч, Рагатка.
Набажэнствы за памерлых адбудуцца ў актаве: з 1 па 8 лістапада; і ў кожную сераду і пятніцу лістапада. З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі.
9. У кастрычніку ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30 і ў нядзелю ў 11.30.
Панядзелак – на польскай мове
Аўторак – адказная І Ружа Ружанцовая
Серада – моладзь
Чацвер – сем’і Суполкі Маці Божай END
Пятніца – дзеці
Субота – ІІ Ружа Ружанцовая
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

