Дзякуем ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякуем ўсім тым, хто клапоціцца аб нашай святыні і кожную суботу негледзячы на ўласную занятасць прыбірае і прыгатаўлівае яе да нядзелі.
Катэхэза - 2 год навучання да І Св. Камуніі ў сувязі з працоўнай нядзеляй пераносіцца з нядзелі 11.03.2012 на аўторак 13.03.2012 а 18 гадзіне.
У сувязі з прызнанем беларускай дзяржавай ІІІ Нядзелі Вялікага Посту 11 сакавіка, днём працоўным, святая Імша ў суботу на 19 гадзін будзе адбывацца з фармуляра ІІІ Нядзелі Вялікага Посту. Таму ўсіх тых, хто ў сувязі з вымушаным парушэннем Божай запаведзі не можа ў нядзелю прысутнічаць на святой Імшы, сардэчна запрашаем прыняць удзел у святой Імшы ў суботу. Нагадваем, што парушэнне загаду "У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у св. Імшы і не рабіць неабавязковай працы", яўляецца цяжкім грахом.
Катэхэза для дарослых, як і раней будзе праходзіць па суботам а 18 гадзіне ў капліцы па адрасу - Матусевіча 80
Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да св. Антонія і ў гэтых інтэнцыя будзе адпраўлена Святая Імша.