Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем аніматарам, якія на працягу лета дапамагалі ў правядзенні ’’Канікулаў з Богам’’ для дзяцей і моладзі. Летнікі для “Божых Каровак”, “Ваўчанят” і дзяўчат-скаўтак. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
9 верасня (пятніца): Свята Нараджэнне НПМ
1. На гэтым тыдні прыпадае:
Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай
2. Нагадваем, што з 1 верасня 2017 зменіцца расклад набажэнстваў на зімовы час.
Расклад набажэнстваў:
Святая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00
у суботу: 8.00 і 19.00
у будні: 7.00 і 19.00
3. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2017/2018 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу (катэхеза распачынаецца ў першым класе).
4. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара.
5. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны гурт нашай парафіі.
6. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў у нашай парафіі.
7. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
8. 16 верасня ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне адбудзецца ХІ Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам “Фаціма – заклік да асвячэння сем’яў”.
9. Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.