Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем аніматарам за правядзенне ’’Канікулы з Богам’’ для дзяцей і моладзі. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. Вітаем сярод нас сясцёр назарэтанак якія разпачываюць сваё служэнне у нашай парафіі.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
28 жніўня (панядзелак): Успамін Святога Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла
Нарадзіўся ў Паўночнай Афрыцы ў 354 годзе. Сын паганіна Патрыцыя і хрысціянкі Монікі, якая пасвяціла сваё жыццё малітвам аб навяртанні сына. У маладосці праводзіў распутнае жыццё і паддаваўся ўплывам розных ерэсей. У Медыялане пасля размоў са святым Амброзіем і чытання тэкстаў святога Паўла Аўгустын перажыў навяртанне да веры, прыняў хрост. У далейшым стаў святаром, потым – біскупам Гіпона. Памёр у 430 годзе. Яго казанні і сачыненні залічаны да найлепшых спраў хрысціянства.
29 жніўня (аўторак): Успамін Мучаніцтва Святога Яна Хрысціцеля
Святы Ян Хрысціцель прызываў свой народ, а таксама і караля Ірада, да паправы жыцця. За гэта яго пасадзілі ў вязніцу і ссяклі галаву. Так, як прарокі і Апосталы, уласнай крывёю пацвердзіў абвяшчаемую навуку.
1. На гэтым тыдні прыпадае:
Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.
Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз.
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на верасень: Молімся за дзяцей і моладзь з нашых сем’яў, каб час навукі ў школе і на катэхезе паспрыяў іх асабістаму інтэлектуальнаму і духоваму развіццю.
2. Нагадваем, што з 1 верасня 2017 зменіцца расклад набажэнстваў на зімовы час.
Расклад набажэнстваў:
Святая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00
у суботу: 8.00 і 19.00
у будні: 7.00 і 19.00
3. У панядзелак, аўторак і сераду працягваем ’’Канікулы з Богам’’ для дзяцей і моладзі. Св. Імша будзе адпраўляцца ў гэтыя дні ў 8.15.
4. У наступную нядзелю адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы катэхетычны і навучальны год пасля кожнай святой Імшы. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу (катэхеза распачынаецца ў 1 класе).
5. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара.
6. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны гурт нашай парафіі.
7. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў у нашай парафіі.
8. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
9. 16 верасня ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне адбудзецца ХІ Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам “Фаціма – заклік да асвячэння сем’яў”.
9. Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.