Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
13 мая (субота): Успамін НПМ з ФАЦІМЫ
1. Сёння распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле.
2. У наступную нядзелю падчас Св. Імшы на 13.30 будзем святкаваць першую гадавіну Першай Святой Камуніі дзетак нашай парафіі. Таксама ў гэты дзень адбудзецца заканчэнне катэхетычнага года для дзяцей нашай парафіі.
3. Праз увесь месяц май штодня у капліцы пасля вячэрняй Св. Імшы адбываюцца ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне.
4. Працягваем запісы на летні дзіцячы лагер.
5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласк