Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

8 верасня (чацвер): Свята Нараджэнне НПМ

Святкаванне нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. нясе глыбокі тэалагічны змест. Нараджэнне Марыі было непасрэдным прадказаннем надыходу Збавіцеля. Айцы Касцёла казалі, што Марыя папярэднічае прыходу Месіі, таксама як і прыход світання абяцае поўны бляску дзень. У Візантыйскай літургіі гэту праўду перадаюць словы: «Нараджэнне Тваё, Багародзіца, прадказала радасць усяму свету: з Цябе ўзышло Сонца Справядлівасці, Хрыстус, наш Бог». А ў літургіі Захаду просьба аб заступніцтве той, якая «для ўсяго свету стала надзеяй і світаннем збаўлення».

Гэта свята нагадвае нам аб тым, што Марыя была звычайным чалавекам. Хоць яна і захоўвалася ад заразы граху, аднак праз усё жыццё мела вольную волю і не была нічым абмежавана. Як і кожны з нас, яна мела бацькоў, цешылася, дапамагала ім ва ўсіх справах, а таксама мела сяброў і родных. Аднак яе давер, паслухмянасць і поўны свядомасці адказ Богу «так» учынілі, што словы з гімна Magnificat «хваліць яе будуць усе пакаленні» актуальныя і сёння.

1. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2016/2017 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. Пачатак заняткаў 11 верасня 2016

2. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара.

3. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны гурт нашай парафіі.

4. Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

5. Запрашаем узяць удзел у пілігрымцы ў Чанстахову з 19 па 22 кастрычніка.

6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.