Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за прыбіранне капліцы. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
1. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:
Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай.
Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.
Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз.
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя жывога ружанца на сакавік: Каб Вялікі пост стаў часам нашай духоўнай адновы. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.
2. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы:
Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00;
Песні Жальбы - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.
3. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 11 па 13 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
4. Сённяшнія ахвяраванні прызначаюцца на CARITAS.
5. У панядзелак 29 лютага спатканне з бацькамі дзеці якіх прыступаюць да Першай Святой Камуніі. Спатканне адбудзецца пасля св. Імшы ў 19.45.
6. 5 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Тэма сёлетняга чування — «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13).
7. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
8. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.