Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за прыбіранне капліцы. Дзякуем за дапамогу ў прыгатаванні і правядзенні кананічнай візітацыі нашай парафіі. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.


1. Нагадваем аб тым, што ў перыяд Вялікага поста, Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў, а таксама ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні.

2. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: 

Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00; 

Песні Жальбы  - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.

Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.

3. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 11 па 13 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

4. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на CARITAS.

5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

6. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.