Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

У літургіі адзначаем:

11 лютага (чацвер) – успамін Найсвяцейшай Панны з Люрда

Падчсас кожнай св. Імшы з нагоды успаміну Маці Божай з Люрда будзе нагода хворым нашай парафіі прыступіць да Сакрамэнту хворых.

Св.  Імша а 7.00, 12.00 і 19.00.

1. Нагадаем, 10 лютага ў папяльцовую сераду, мы рапачынаем час Вялікага Посту і гэты перыяд Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў і паўстрыманне ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні (пятніца). Дадатковыя пастановы на гэты час, кожны з нас можа абраць самастойна, альбо парадзіўшыся ў спаведніка.

Святыя Імшы ў ПАПЯЛЬЦОВУЮ СЕРАДУ а 7.00, 12.00 і а 19.00 гадзіне.

Папялец — у адпаведнасці з канонамі Кодэкса кананічнага права 1251–1252 гг. —  абавязвае да ўстрымання ад ужывання ў ежу мяса, а таксама да сціслага посту (трохразовае харчаванне, у якім толькі адзін раз — да сытасці). Закон устрымання абавязвае ўсіх, каму больш за 14 гадоў і каму не больш за 60 гадоў. Закон не накладае на вернікаў абавязку ўдзельнічаць у гэты дзень у Эўхарыстыі (хоць гэта звычайная практыка, якая не павінна быць адменена без важных прычын).

2. У нашай капліцы ў часе посту будуць адбываца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 гадзіне і а 19.00; Песні Жальбы  - нядзеля пасля Св. Імшы на 12.00.

Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.

3. Адказваючы на заклік Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча прашу ўсіх маліцца ў інтэнцыі сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла, каб Бог яе благаславіў і каб яна сапраўды прынесла добрыя плёны.

4. 19 лютага у нашай парафіі адбудзецца кананічная візітацыя.

5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

6. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.