Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

У сераду і пятніцу ў 6.45 раніцы ў нашай парафіі адбываюцца Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Усіх вас разам з дзяцьмі запрашаем на РАРАТЫ.

На гэтым тыдні ў нашай парафіі будуць адбывацца адвэнтовыя рэкалекцыі. Рэкалекцыі - гэта час духоўнай адновы, як кожнага асабістага чалавека, так і ўсёй парафіяльнай супольнасці. Гэта таксама добрая нагода прыступіць да сакраманту споведзі.

РАСКЛАД РЭКАЛЕКЦЫЙНЫХ ІМШАЎ І НАВУК:

18 СНЕЖНЯ – ПЯТНІЦА: 12.00, 19.00.

19 СНЕЖНЯ – СУБОТА: 8.00, 10.30 (навука для дзяцей). 12.00, 17.00 (навука для моладзі) 19.00.

20 СНЕЖНЯ – НЯДЗЕЛЯ: 8.00, 10.30, 12.00, 18.00 (навука для моладзі).

Праводзіць рэкалекцыі будзе кс. Віталій Міснікевіч пробашч парафіі св. Яна Паўла ІІ у Баранавічах.

1. Па традыцыі, дзевяць дзён перед святам Божага Нараджэння з 16 снежня, распачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы будзем адмаўляць пасля Святой Імшы. 

2. Сёння можна набыць аплаткі на вігілійны стол. Моладзь нашай парафіі, традыцыйна прыгатавала паштоўкі на Божае нараджэнне, ёсць таксама каляндары і наборы да каляды.

3. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

4. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.