Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асаблівым чынам дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
16 лістапада (панядзелак): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).
17 лістапада (аўторак): успамін: Святй Альжбеты Венгерскай, законніцы.
Святая Альжбета нарадзілася каля 1293 г. у сучасным Будапешце і была дачкою венгерскага караля Андрэя ІІІ. Бацькі жадалі, каб Альжбета выйшла замуж за Вацлава Чэшскага, аднак яна не пажадала заключыць гэтага дынастычнага шлюбу, уцякла з каралеўскага двара і каля 1310 г. уступіла ў кляштар дамініканак у Швейцарыі.
Альжбета гераічна пераносіла шматлікія цярпенні і таму яшчэ пры жыцці здабыла сабе славу святой. Памерла яна 6 мая 1338 г. і была пахаваная каля галоўнага алтара касцёла ў сваім кляштары. Са смерцю Альжбеты скончылася дынастыя святога Стэфана І Венгерскага.
21 лістапада (субота): успамін Ахвяравання НПМ.
Паводле паданняў, якія бяруць пачатак у апокрыфах, Марыю ў дзяцінстве аддалі ў ерузалемскую святыню, дзе яна і выхоўвалася. Гэтае свята адзначалася на Усходзе ўжо ў VII стагоддзі ў гадавіну пасвячэння касцёла Маці Божай у Ерузалеме. У XI стагоддзі свята было прынята Заходнім Касцёлам. Сёння Касцёл успамінае перш за ўсё Ахвяру, якая адбылася ў душы Марыі ў пачатку Яе свядомага жыцця. Марыя зяўляецца для ўсіх прыкладам жыцця, прысвечанага Богу.
1. У кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада перад вячэрняй Святой Імшой адбываецца набажэнства за памерлых: у 18.30 – выпамінкі, ружанец.
2. У наступную нядзелю успамінаем Святую Цэцылію, панну і мучаніцу. Яна з’яўляецца заступніцай касцельнай музыкі.
3. Наступная нядзеля 22 лістапада гэта Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
3. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
4. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.