Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
28 кастрычніка (серада): Успамін Святых Сымона і Юды, Апосталаў
Святы Сымон меў мянушку Зэлёта – Самаахвярнік з–за самаахвярнага выканання Закону Майсея. Святы Юда – Тадэвуш, брат Якуба Малодшага, быў сваяком Езуса Хрыста. Ён – аўтар паслання, унесенага ў кнігу Новага Запавету. Вернікі звяртаюцца да яго, як да заступніка ў безнадзейных справах.
У гэты дзень абыходзіць свае імяніны наш арцыпастыр арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Памятаем пра Яго Эксцэленцыю ў нашай малітве.
1 лістапада (нядзеля): УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ
У гэты дзень Касцёл аддае пашану ўсім, хто ўжо ўвайшоў у славу нябесную,
Парадак набажэнстваў 1 лістапада:
- 8.00 – Святая Імша;
- 10.30 – Святая Імша;
- 12.00 – Святая Імша;
- 15.00 – набажэнства за памерлых на могілках ў Масюкоўшчыне;
- 17.30 – Нешпары за памерлых
- 18.00 – Святая Імша.
2 лістапада (панядзелак): УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ
Ушанаваўшы трыумф тых верных, якія ўжо ўвайшлі на неба, Касцёл успамінае ўсіх, хто ў чыстцы каецца за свае грахі. Каб ім дапамагчы, Касцёл прадстаўляе Пану Богу малітвы і дараванне грахоў, атрыманае праз жывых, перш за ўсё праз Ахвяру Хрыста, якая прысутнічае ў Святой Імшы. Успамін усіх памерлых вернікаў увёў абат бенедыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле. У 1915 годзе ў час Першай сусветнай вайны Папа Бенедыкт XV па просьбе абата – прымаса бенедыктынаў дазволіў святарам усяго Касцёла адпраўляць у гэты дзень тры Святыя Імшы. Адну ахвяруюць паводле ўласнога выбару, другую – за ўсіх памерлых вернікаў, а трэцюю паводле інтэнцыі Папы.
Парадак набажэнстваў 2 лістапада:
- 7.00 – Святая Імша;
- 12.00 – Святая Імша;
- 18.30 – Нешпары за памерлых
- 19.00 – Святая Імша.
1. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. З гэтай нагоды у нашай капліцы пачынаючы з дня 1 лістапада праз 8 дзён (актава) да 8 лістапада кожны дзень 30 хвілін перад вячэрняй Святой Імшой будзе адбывацца набажэнства за памерлых – Нешпары і будуць чытацца выпамінкі (імёны і прозвішчы памерлых, за якіх молімся). У гэтыя дні будзе адпраўляцца Святая Імша ў інтэнцыі памерлых, якіх вы падалі ў выпамінках.
Таксама і ў іншыя дні, па-за актаваю, кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве. У закрыстыю можна прыносіць запіскі з пададзенымі імёнамі вашых родных, блізкіх, знаёмых памерлых.
Вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі могуць атрымаць поўнае дараванне грахоў (дараванне Богам часовых караў на зямлі і ў чысцы), якое можа быць ахвяравана толькі за памерлых. Атрымаць можна толькі адзін адпуст напрацягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі (прыступіць да Споведзі ў гэты самы дзень альбо лепш раней), адгаварыць малітвы Ойча наш…, Веру у Бога…, малітву у інтэнцыі Святога Айца, і прыняць Святую Камунію.
Хто ў дзень 1 лістапада мае магчымасць і не выяжджае на могілкі сваіх родных, запрашаем да супольнай малітвы на могілках на вул. Масюкоўшчына. Збіраемся каля ўваходу ў 15.00 гадзін.
2. Пачынаючы ад наступнай нядзелі 1 лістапада пераходзім на зімні перыяд дзейнасці нашай капліцы. Гэта значыць, што у нядзелю святая Імша а 19 гадзіне пераносіцца на 18 гадзіну.
3. У наступную нядзелю а 12 гадзіне святая Імша ў інтэнцыі ўсіх членаў нашых ружаў Жывога Ружанца.
Інтэнцыя жывога ружанца на лістапад: За памерлых пакутуючых
4. У сувязі з канікуламі на працягу ўсяго тыдня у дзяцей не будзе адбывацца катэхеза.
5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
6. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.