Дзякуем усім з саупольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла.  Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. 

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

22 кастрычніка (чацвер): Успамін святога Яна Паўла II

Караль Юзэф Вайтыла, Папа Ян Павел II у 1978 годзе стаў першым рымскім Папам неитальянского паходжання на Святым прастоле, абраным за апошнія 455 гадоў, адным з самых маладых пантыфікаў ў гісторыі і першым Папам славянскага паходжання. 13 мая 1981 года праўленне Яна Паўла II ледзь было не абарвалася ў выніку замаху на рымскай плошчы св. Пятра. Пасля Ян Павел II прыйшоў да пераканання, што кулю адвяла ад яго рука самой Божай Маці. З імем Яна Паўла II звязана цэлая эпоха — эпоха крушэння камунізму ў Еўропе. Ян Павел II здзейсніў больш за 100 замежных паездак, наведаўшы каля 130 краін.

1.Сённяшняй надзеляй распачынаем тыдзень місійны, заахвочваем усіх да малітвы ў гэтай інтэнцыі.

2.Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні пасля святой Імшы ўвечары – прыкладна а 19.30 і ў нядзелю пасля святой Імшы а 12 гадзіне – прыкладна а 13 гадзіне. Дзяцей і моладзь асабліва запрашаем ў сераду і ў пятніцу.

3.У суботу 24 кастрычніка а 10:30 гадзіне запрашаем прыняць удзел у прыбіранні тэрыторыі вакол нашай каплічкі.

4.З 25 кастрычніка па 1 лістапада не будзе занняткаў па рэлігіі.

5.Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбывалася ў мінулыя гады і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Калі ласка імёны пішам у назоўным склоне. Калі пішам прозвішча, то яно перш за ўсё павінна адносіцца да прозвішча сям’і.  Напрыклад: Ян, Юзэфа, Тамаш, Аляксандр, Войцех, Станіслава, Марыя, сям’я Навіцкіх, Вайткевіч, Рагатка.

Набажэнствы за памерлых адбудуцца ў актаве, з 1 па 8 лістапада, і ў кожную сераду і пятніцу праз увесь месяц лістапад. З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі. 

6.Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

7.Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.