Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
15 кастрычніка (чацвер): Успамін Святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла
Святая Тэрэза нарадзілася ў Авіле ў 1515 годзе. У дзяцінстве марыла стаць мучаніцай за веру. Маючы 20 гадоў, уступіла ў кляштар кармэлітанак і, ідучы за натхненнем Божым, зрэфармавала свой ордэн, заснаваўшы 32 кляштары. З дапамогай святога Яна ад Крыжа правяла рэформу кармэлітаў, якіх пачалі называць камелітамі босымі. Абапіраючыся на свае дасведчанні Святога Тэрэза напісала кнігі, якія з’яўляюцца шэдэўрамі містычнай літаратуры. Памерла 15 кастрычніка 1582 года.
16 кастрычніка (пятніца): Успамін Святой Маргарыты Марыі Алякок, панны
Святая Маргарыта Марыя нарадзілася ў Бургундыі ў 1647 годзе. У 24-гадовым узросце ўступіла ў кляштар сясцёр візітак у Парайле-Моніял. У шматлікіх аб’яўленнях Пан Езус прадставіў ёй Сваё Сэрца, любячае людзей і прагнучае іх любові, і жадаў устанаўлення ў пятніцу, пасля актавы Божага Цела, свята Яго Сэрца для перапрашэння за знявагі, якія дазнае ў Насвяцейшым Сакрамэнце. Святая Маргарыта Марыя дазнала шмат цярпенняў, пакуль ёй паверылі. Памерла 17 кастрычніка 1690 года.
17 кастрычнiка (субота): Успамiн Святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
Святы Iгнацый быў другiм наступнiкам Святога Пятра ў біскупстве ў Антыёхii. У часы цэзара Траяна быў прыгавораны на смерць. З гэтай мэтай быў высланы ў Рым. У дарозе пiсаў лiсты хрысцўянскiм супольнасцям, выражаючы ў iх гарачае прагненне мучаніцтва. Гэтыя лiсты з’яўляюцца важным дакументам веры першага Касцёла. Святы Iгнацый памёр мучанiцкай смерцю ў Рыме каля 107 года. Яго iмя ўспамўнаецца ў рымскiм Каноне.
1. Кожны аўторак а 19 гадзіне ў капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да св. Антонія і ў гэтых інтэнцыя будзе адпраўлена Святая Імша. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
2. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні пасля святой Імшы ўвечары – прыкладна а 19.30 і ў нядзелю пасля святой Імшы а 12 гадзіне – прыкладна а 13 гадзіне. Дзяцей і моладзь асабліва запрашаем ў сераду і ў пятніцу.
3. Сёння пасля св. Імшы на 12.00 адбудзецца спатканне Легіёну Марыі, запрашаем тыя асобы якія ўзялі малітвы руху і ўсіх зацікаўленых.
А 17.00 гадз. адбудзецца спатканне бацькоў, дзеці якіх у гэтым годзе прыступаюць да Першай Святой Камуніі.
Пасля св. Імшы на 19.00 адбудзецца моладдзевае чуванне з адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту.
4. У суботу 24 кастрычніка адбудзецца парафіяльны суботнік.
5. Сёння ад усяго сэрца віншуем жанчын з Днём маці, просім для іх заступніцтва Святой Марыі і шматлікіх Божых ласкаў.
6. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбывалася ў мінулыя гады і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Калі ласка імёны пішам у назоўным склоне. Калі пішам прозвішча, то яно перш за ўсё павінна адносіцца да прозвішча сям’і. Напрыклад: Ян, Юзэфа, Тамаш, Аляксандр, Войцех, Станіслава, Марыя, сям’я Навіцкіх, Вайткевіч, Рагатка.
Набажэнствы за памерлых адбудуцца ў актаве, з 1 па 8 лістапада, і ў кожную сераду і пятніцу праз увесь месяц лістапад. З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі.
7. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.