Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла.  Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

23 верасня (серада):  успамін Святога Піа з Петрэльчыны

Франчэско Фарджонэ — будучы падрэ Піо — нарадзіўся 25 мая 1887 г. у П’етрэльчыне (Паўднёвая Італія). У шаснаццацігадовым узросце ўступіў у закон капуцынаў і праз сем гадоў прыняў святарскае пасвячэнне. У 28 гадоў айцец Піо атрымаў стыгматы — раны, як у Езуса Хрыста, што прычынялі яму нясцерпны боль. З-за накладзеных на яго абмежаванняў падрэ Піо прысвяціў сябе паглыбленаму духоўнаму жыццю, асабліва культу Эўхарыстыі, Мукі Пана і Маці Божай Балеснай, а таксама апостальству споведзі. Перад яго канфесіяналам у касцёле кляштара Сан Джаванні Ратондо выстройваліся вялікія чэргі тых, хто хацеў у яго спавядацца.

26 верасня (субота): успамін Святых Космы і Дам’яна, мучанікаў

Святыя Косма і Дам’ян, паводле традыцыі, былі лекарамі, якія бескарысна лячылі ўбогіх. Загінулі мучаніцкаю смерцю ў Цыры ў ІІІ стагоддзі. На іх магілах з’дзяйсняліся шматлікія аздараўленні.Таму іх культ хутка агарнуў хрысціянскі Усход і дайшоў на Захад. Гэтыя святыя з’яўляюцца патронамі лекараў і аптэкараў.

1. У наступную нядзелю да нас прыедуць прадстаўнікі руху “Легіон Марыі”

Легіёну Марыі гэта каталіцкі рух апостальства свецкіх асоб пад кіраўніцтвам духоўнага кiраўнiка.

Аснова духоўнасці Легіёну - гэта:

- сувязь з Касцёлам як Містычным Целам Хрыста;

- сувязь з Марыяй, перажываемая ў духу Сапраўднага Набажэнства да НПМ св. Людовіка дэ Манфора;

- сувязь са Святым Духам.

Малітва і ўчынкі – гэта два галоўныя напрамкі Легіёну Марыі. 

Адзін раз у тыдзень актыўныя члены Легіёна Марыі пад кіраўніцтвам духоўнага кiраýнiка збіраюцца для сумеснай малітвы, каб скласці справаздачу аб рабоце на працягу тыдня і дамовіцца аб легіянерскай працы на наступны тыдзень.

Легіянеры распаўсюджваюць духоўную літаратуру і часопісы, як у касцёле, так і за яго межамі, раздаюць цудадзейныя медалікі Маці Божай Беззаганнага Зачацця і абразікі Езуса Міласэрнага, наведваюць шпіталь і дамы, дзе жывуць інваліды і састарэлыя людзі з мэтай дазнацца аб жадаючых паяднацца з Хрыстом праз Сакрамэнты Споведзі і Эўхарыстыі, вядуць размовы з людзьмі няверуючымі альбо сумняваючыміся у сваім акружэнні. Адным з абавязковых заданняў легіянераў з’яўляецца штодзённая малітва ў пэўных інтэнцыях.

Членамі Легіёна Марыі можа быць кожны католік, які вядзе сапраўднае хрысціянскае жыццё і гатовы з любові да Пана Бога і Маці Божай выконваць абавязкі, выцякаючыя з прыналежнасці да Легіёна Марыі.

2. Аб’яўляем набор да параф’яльнага хору. Рэпетыцыя  хору ў пятніцу а 19.00, падрабязныя інфармацыі ў святароў, альбо кіраўніка хору.

3. Запрашаем сем’і нашай парафіі далучыцца да сем’яў END - Суполак Маці Божай.

4. У наступную нязелю, пасля св. Імшы на 19.00 адбудзецца моладдзевае чуванне з адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту. 

5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.