Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за падліванне кветкаў. Асабліва дзякуем Алене Міхайлаўне, Вользе Іванаўне, Эльвіре Іванаўне і Наталлі Тадэвушэўне за дапамогу ў правядзенні “Канікулаў з Богам” для дзяцей нашай парафіі.  Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

1. Праз увесь месяц чэрвень штодня пасля вячэрняй Св. Імшы адбывацца “Чэрвеньскія набажэнствы” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса.  У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне.

2. Як штогод, з Мінску вырушае пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Сёлета ўрачыстасці ў Будславе адбудуцца 3-4 ліпеня пад дэвізам «Марыя — прытулак грэшных». Усіх жадаючых і маючых магчымасць запрашаем далучыцца да пешай групы пілігрымаў. Пачатак: 29 чэрвеня, пасля святой Імшы на 8.00. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі нашай парафіі. Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 27 чэрвеня пасля святой Імшы на 19.00. Кошт злучанны з пілігрымкай 200 000 руб. Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка. Выязд 3 ліпеня ў пятніцу ў вечары і вяртання 4 ліпеня. Кошт злучанны з пілігрымкай будзе пададзенны пазней.

3. Звяртаюся да ўсіх бацькоў нашых першакамунійных дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай Камуніі і ўзгадываю ім аб патрэбе звароту першакамунійных альб.

4. У наступную нядзелю адбудзецца штомесячны збор ахвяраванняў на будову касцёла. 

5. З 21 па 29 верасня адбудзецца нацыянальная пілігрымка на Святую Зямлю з нагоды асвячэння табліцы з марыйным гімнам «Magnificat» і гімнам «Benedictus» на беларускай мове. Ад нашай парафии таксама  арганизуецца група. Тых, хто яшчэ не запланавау свой адпачынак і жадае далучыцца сардэчна запрашаем. Праз цэлы тыдзень будзем хадзіць па Святой зямлі – зямлі, па якой хадзіў Сын Божы - Езус Хрыстус, наведваць месцы, дзе жыла Святая Сям’я і вучні Хрыстовы і адбываліся шматлікія цуды, апісаныя ў Старым і Новым Запаветах. Кожнага дня будзе адпраўляцца Святая Імша ў розных інтэнцыях. Будзем маліцца разам за Беларусь, аб супакоі ва ўсім свеце, за нашу будову, а таксама падтрымаем адзін аднаго ва ўласных інтэнцыях. Зацікауленых просім звяртацца у закрыстыю. 

6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.