Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за падліванне кветкаў. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
11 чэрвеня (чацвер) - Успамін св. Барнабы, Апостала
Імя Барнаба ў перакладзе азначае «сын суцяшэння». Ён нарадзіўся на пачатку І ст. на Кіпры і быў адным з 72 вучняў Езуса. У кнізе Дзеяў Апосталаў пра яго сказана, што ён прадаў усё, што меў, а выручаныя грошы ахвяраваў апосталам. У 37 годзе ён увёў Паўла ў супольнасць апосталаў, а потым быў яго спадарожнікам і блізкім супрацоўнікам у справе абвяшчэння Евангелля падчас першага місіянерскага падарожжа Апостала народаў.
У 51 г. браў удзел у Саборы апосталаў у Ерузалеме. Пазней Барнаба абвяшчаў Евангелле на сваёй радзіме — на Кіпры, дзе ў 61 годзе быў укаменаваны мясцовымі жыдамі. Святога Барнабу называюць «Апосталам Кіпра» і просяць у яго абароны ад сварак, ад смутку і ад граду.
12 чэрвеня (пятніца) - УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА
У гэты дзень будзем маліцца аб святасці для святароў.
Святыя Імша а 7.00, 12.00 і а 19.00.
У гэты дзень нас не абавязвае пост.
13 чэрвеня (субота) - Успамін св. Антонія з Падуі
Нарадзіўся ён ў 1195 г. у Лісабоне (Партугалія) і на хросце атрымаў імя Фернандо. Ва ўзросце 15 гадоў уступіў у ордэн аўгустынцаў-эрэмітаў у Каімбры і там прыняў святарскае пасвячэнне. Моцна ўражаны мучаніцтвам пяці францішканцаў, забітых мусульманамі, вырашае сам стаць францішканцам. Уступіўшы ў закон Меншых Братоў, прыняў імя Антоній. Спачатку ён выехаў на місію ў Марока, але з-за слабога здароўя мусіў неўзабаве вярнуцца.
Па дарозе дадому ў выніку караблекрушэння застаўся ў Італіі. Там у Антонія выявіліся вялікія прамоўніцкія здольнасці, і яго накіравалі ў Паўночную Італію, дзе дзякуючы сваім казанням ён хутка стаў папулярным. Аднойчы паслухаць яго сабралася каля 30 тысяч чалавек! Пэўны час святы правёў у Францыі, а пасля вяртання ў Італію пасяліўся ў Падуі. Святы Францішак прызначыў яго першым настаўнікам тэалогіі для Меншых Братоў, настаўнікам францішканцаў.
Антоній памёр 13 чэрвеня 1231 г. і менш чым праз год быў кананізаваны. Рэліквіі святога Антонія знаходзяцца ў прысвечанай яму базыліцы ў Падуі, дзе адбываецца так шмат цудаў, што святы Бонавентура нават аднойчы сказаў: «Калі шукаеш цудаў, ідзі да Антонія». Ягоныя выявы - вобраза і фігуры зняходзяцца амаль у кожным касцёле і капліцах ва ўсім свеце.
У нашай капліцы мы таксама асаблівым чынам ставімся да гэтага святога. Кожны аўторак молімся праз ягонае заступніцтва да Бога. Асабліва апрашаем на св. Імшу а 19.00.
1. Праз увесь месяц чэрвень штодня пасля вячэрняй Св. Імшы будуць адбывацца “Чэрвеньскія набажэнствы” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне.
Чэрвеньскае набажэнства — гэта пабожная практыка, праз якую мы выяўляем нашую падзяку за тую вялікую любоў, якой нас адорвае Езус Хрыстус. Праз гэтае набажэнства мы жадаем перапрасіць Пана Езуса за ўсе крыўды, якія Ён зносіць ад людзей, калі яны адкідваюць Яго любоў, а асабліва калі абражаецца Найсвяцейшы Сакрамэнт. З аб’яўленнем Маргарыце Марыі Алякок звязана таксама традыцыя набажэнстваў першых пятніц месяца. Усім тым, хто дзевяць першых пятніц месяца запар будзе прымаць святую Камунію (безумоўна, знаходзячыся ў стане асвячальнай ласкі), Хрыстус абяцае даць ласку вытрываць у добрым да канца, а таксама ласку шчаслівай смерці.
2. Як штогод, з Мінску вырушае пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Сёлета ўрачыстасці ў Будславе адбудуцца 3-4 ліпеня пад дэвізам «Марыя — прытулак грэшных». Усіх жадаючых і маючых магчымасць запрашаем далучыцца да пешай групы пілігрымаў. Пачатак: 29 чэрвеня, пасля святой Імшы на 8.00. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі нашай парафіі. Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 27 чэрвеня пасля святой Імшы на 19.00. Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка. Выязд 3 ліпеня ў пятніцу ў вечары і вяртання 4 ліпеня. Кошт злучанны з пілігрымкай будзе пададзенны пазней.
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.