Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за дапамогу ў прыгатаванні сустрэчы ў нашай парафіі Генеральнага настаяцеля Таварыства Хрыстовага. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

1. У мінулую нядзелю адбыўся канцэрт праслаўлення, нашую парафію наведаў гурт «Laudans», у закрыстыі можна набыць іх дыскі.

2. Сёння ў нашай парафіі заканчэнне катэхетычнага года. Усіх дзяцей запрашаем на салодкі стол і супольную забаву ў 13.30.

3. У наступную нядзелю ў 9.45 адбудзецца спатканне для бацькоў, дзеці якіх едуць на летнік.

4. У пятніцу 22 мая адзначаем пятую гадавіну асвячэння нашай капліцы. У гэты дзень таксама будзем маліцца за кс. Уладзіміра які будзе святкаваць другую гадавіну святарскіх пасведчанняў.

5. Праз увесь месяц май штодня пасля вячэрняй Св. Імшы адбываюцца “Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне.

6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.