Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

1. На гэтым тыдні прыпадае:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай

2. Заканчэнне катэхетычнага года для дзяцей нашай парафіі адбудзецца 17 мая. 

3. Праз увесь месяц май штодня у капліцы пасля вячэрняй Св. Імшы будуць адбывацца ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне.

4. 9 і 10 мая нашу параыію наведае Генеральны настаяцель Таварыства Хрыстовага кс. Рышард Главацкі.

5. У наступную нядзелю 10 мая пасля Св. Імшы на 12:00, адбудзецца канцэрт праслаўлення, нашую парафію наведае гурт «Laudans».

6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа. 

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.