Ад усяго сэрца дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
2. У наступную нядзелю 19.04.2015 пасля св. Імшы на 12.00 адбудзецца спатканне для бацькоў, дзеці якіх прыступілі да І Святой Камуніі ў мінулым годзе.
3. Прыпамінаем, што ад сёння мы пераходзім на летні расклад набажэнстваў, а менавіта ў нядзелю Св. Імша з 18 гадзін пераносіцца на 19 гадзін.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.