«Я – уваскрасенне і жыццё;
хто верыць у Мяне, калі і памрэ, – жыць будзе»
(Ян 11, 25)
Дарагія браты і сёстры!
Укрыжаваны і Уваскрослы Хрыстос прыходзіць у нашае жыццё, каб яго перамяніць моцай свайго ўваскрэшэння, таму нам неабходна кожны дзень уваскрасаць з граху.
Ад усяго сэрца віншуем вас з гэтым радасным і збаўчым святам.
Жадаем усім вам, каб свята Уваскрашэння Пана стала духоўнай крынічкай абнаўлення кожнага з нас, каб было праменьчыкам у кожнай сям’і і для кожнага з нас асабіста, каб было святлом для ўсёй нашай парафіі.
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!