У ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК (6 КРАСАВІКА)
7.00, 12.00,19.00 — святая Імша
1. Шчыра дзякуем тым, хто прыгатаваў дэкарацыі: асабліва Софіі Аляксандраўне і Вользе Іванаўне.
2. Дзякуем Літургічнай Службе Алтара. Хору. Дзякуем дзеткам за ўпрыгожванне нашай каплічкі пісанкамі і велікоднымі кошычкамі. Дзякуем за прыбіранне каплічкі. Дзякуем усім вернікам за дапамогу ў прыгатаванні святаў і за ўдзел ў Пасхальным Трыдыум.
3. Дзякуем Механікавай Аксане за пашыццё альбаў для кандыдатаў у новыя лектары.
4. Яшчэ раз дзякуем моладзі нашай парафіі за прыгатаванне і распаўсюджванне вербаў у Пальмовую Нядзелю, было сабрана крыху больш за 8 міл. руб. гэтыя ахвяраванні прызначым на справы будовы нашага касцёла.
5. На гэтым тыдні запрашаем на навэнну да Божай Міласэрнасці.
6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

