Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні на Карытас, і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ўпарадкаванне тэрыторыі пры капліцы і за прыбіранне нашай святыні.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

25 сакавіка УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА. Удзел у Святой Імшы ў гэты дзень абавязковы.

Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00 

Ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана адбудзецца  акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама нашых парафіянаў далучыцца да гэтай малітвы.

1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00; Песні Жальбы - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00. Калі ласка не адкладывайце споведзь на пазней, на апошні час перад святамі, у сувязі з фізычнай немагчымасцю святароў паспавядаць усіх жадаючых у апошнія дні.

2. Набліжаецца час  Велікодных святаў і наступная нядзеля гэта – Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем і мы прыходзім у святыню з галінкамі вярбы, перажываючы тыя падзеі. У наступную нядзелю асвячэнне Вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы.

3. Моладзь нашай парафіі падрыхтавала для нас з вамі прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваю вас набываць вербы менавіта ў нашай моладзі, каб такім чынам падтрымаць нашу парафію.

4. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да спецыяльных скарбонкаў.

5. У сувязі з вакацыямі ў школе на гэтым тыдні не будзе катэхезы.

6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.