1. Сардэчна дзякую ўсім вам за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсю дапамогу, аказанную, асаблівым чынам, у гэтыя дні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы і ўпарадкаванне тэрыторыі пры капліцы.
2. У літургіі на гэтым тыдні мы адзначаем:
- 29.11 (ат) – успамін усіх святых францішканскага ордэну
- 30.11 (cср) – свята св. Андрэя, апостала
- 03.12 (сб) – св. Францішка Ксавэрыя
3. Сёння мы распачалі час Адвэнту – час чакання на Прыйсце Пана, час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нарадэння. Памятаем, што гэта час посту. Пастараймася напрацягу гэтага перыяда больш засяродзіцца над справамі нашага духовага жыцця: малітва, сакрамэнт споведзі, учынкі міласэрнасці да бліжніх, паяднання. Належыць абмежаваць наш удзел у гучных забавах, дыскатэках і г.д.
4. Згодна са старадаўняй традыцыяй і ў нашай парафіі будуць адбывацца ранішнія Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі – РАРАТЫ. Усіх вас разам з дзецьмі запрашаем асаблівым чынам у сераду і пятніцу ў 7 00 раніцы і ў нядзелю 10 30 для дзяцей.
5. На плённае перажывання Адвэнту прыміце Божае благаслаўленне.