Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя сёння ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Ад усяго сэрца дзякуем кс. Андрэю за правядзенне Велікапосных рэкалекцый. Няхай Добры Бог узнагародзіць айца рэкалекцыяніста Сваімі Дарамі і благаславіць у яго служэнні.
1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00; Песні Жальбы - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.
2. Перад урачыстасцю святога Юзафа, якую святкуем 19 сакавіка, распачынаем Навэнну да святога Юзафа, якая распачынаецца 10 сакавіка. Святы Юзаф вучыць нас жыць з Хрыстом кожны дзень, вучыць жыць з Хрыстом для Яго хвалы, вучыць далікатнасці ў адносінах да жанчынаў і ўзорнаму жыццю ў сям’і, якое абапіраецца на ўзаемнай любові, павазе, дабрыні. Асаблівай інтэнцыяй гэтай навэнны будзе справа будовы нашага касцёла.
3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага.
4. У наступную нядзелю 15 сакавіка збор ахвяраў падчас св. Імшаў прызначаецца на КАРЫТАС.
5. У панядзелак 16 сакавіка спатканне з бацькамі дзеці якіх прыступаюць да Першай Святой Камуніі. Спатканне адбудзецца пасля заяткаў у 19.45.
6. Сённяшні дзень 8 сакавіка не з'яўляецца касцёльным святам, але у гэты дзень усім нам варта задумацца над вялікай роллю і значэннем жанчыны-хрысціянкі ў гэтым свеце. Дзякуючы ёй Касцёл Хрыстовы працягвае сваё існаванне і сёння, у дваццаць першым стагоддзі. Канешне, вера існуе на зямлі дзякуючы ласцы Божай, якая была, ёсць і будзе ў Касцёле да сканчэння вякоў. Але не будзем забываць, што ў самыя цяжкія і небяспечныя часы менавіта жанчыны не пакідалі Касцёл, Веру, Бога. Таму сёння не проста жаночы дзень, але дзень асаблівай малітвы і ўспамінання перад Богам усіх тых жанчын якіх мы спаткалі на нашым жыцёвым шляху. Для памерлых молімся аб жыцці вечным, а для усіх жывых просім каб па прыкладзе Марыі былі ўзорам клопату, самааднанасці, самаахвярнасці, любові і спачування.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.