Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя сёння ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

У літургіі адзначаем:

4 сакавіка (серада) успамін св. Казіміра

Сын польскага караля Казіміра Ягелончыка і каралевы Альжбеты, нарадзіўся 3 кастрычніка 1458 г. у Вавельскім замку, што ў Кракаве. Яго выхавацелем быў гісторык і кракаўскі катэдральны канонік Ян Длугаш. Казімір рана пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці, але разам з тым вылучаўся надзвычайнай пабожнасцю. Ён штодзённа ўдзельнічаў у святой Імшы, шмат маліўся, здзяйсняў учынкі міласэрнасці. 

Казімір выклікаў вялікую прыхільнасць ва ўсіх, хто яго ведаў. Памёр ад сухотаў 4 сакавіка 1484 г. у Гродне. Яго рэліквіі знаходзяцца ў віленскай катэдры. У 1602 г. Папа Клімент VIII кананізаваў яго, а ў 1950 г. Папа Пій XII абвясціў яго апекуном літоўскай моладзі. Святы з’яўляецца дадатковым апекуном Гродзенскай дыяцэзіі.

ПАРАДАК ВЕЛІКАПОСНЫХ РЭКАЛЕКЦЫЙ:

6 САКАВІКА – пятніца: 7.00, 15.00, 19.00.

7 САКАВІКА – субота: 8.00, 10.30 (навука для дзяцей). 12.00, 17.00 (навука для моладзі). 19.00.

8 САКАВІКА – нядзеля: 8.00, 10.30, 12.00, 18.00 (навука для моладзі).

Велікапосныя рэкалекцыі будзе праводзіць кс. Андрэй Рылка, канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі.

1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00; Песні Жальбы  - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. 

3. У панядзелак 2 сакавіка а 19.00 св. Імша ў інтэнцыі а. Аляксандра Уласа.

4. Інтэнцыя жывога ружанца на сакавік: Каб Вялікі пост стаў часам нашай духоўнай адновы. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.

5. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў. 


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.