Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за прыбіранне капліцы і падрыхтоўку нашай святыні да Вялікага посту. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
1. Нагадваю аб тым, што ў перыяд Вялікага поста, Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў а таксама ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні. Дадатковыя пастановы на гэты час кожны з нас можа абраць самастойна альбо параіўшыся са спаведніком.
2. У нашай капліцы ў часе посту будуць адбываца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00; Песні Жальбы - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.
3. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 6 па 8 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Андрэй Рылка, канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі.
4. Першыя дні Вялікага посту ў Беларусі пазначаны як дні цвярозасці. У гэтыя дні ў касцёлах вернікі заахвочваюцца складаць абяцанні ўстрымання ад ужывання алкаголю на працягу пэўнага часу або на ўсё жыццё. Свае абяцанні можна задэкляраваць у спецыяльнай «Кнізе цвярозасці».
5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага.
6. Сённяшняй нядзеляй распачынаем штомесячны збор ахвяраванняў на будову касцёла.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх ласкаў Божых.