Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

У літургіі на гэтым тыдні раcпачынаем Вялікі Пост:

Прылады Вялікага посту:

Малітва — дазваляе нам выйсці на шлях сяброўства з Богам Збаўцам.

Пост і міласціна — вучаць быць свабоднымі ад людскіх прыхільнасцяў, абмяжоўваць сябе, вучаць любові, бескарыслівасці, устрыманасці, разважлівасці.

Пакаянне і навяртанне — уступаючы на шлях пакаяння, навяртання і жалю за грахі, чалавек распачынае працэс перамянення сябе на вобраз і падабенства свайго Пана і Збаўцы Езуса Хрыста.

Хрост і Эўхарыстыя — дазваляюць аднавіць асабістыя адносіны з Богам, якія распачаліся ў запавеце хросту і ўвесь час трываюць і ўмацоўваюцца праз удзел у Эўхарыстыі і сакрамэнце пакаяння.

Мука Хрыста — я бяру свой крыж і іду ўслед за Езусам, таму што Ён крыніца свабоды, любові, настойлівасці і моцы навяртання.

1. Нагадаю, 18 лютага ў папяльцовую сераду, мы раcпачынаем час Вялікага Посту і ў гэты перыяд Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў і паўстрыманне ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні (пятніца). Дадатковыя пастановы на гэты час кожны з нас можа абраць самастойна, альбо парадзіўшыся ў спаведніка.

Святыя Імшы ў ПАПЯЛЬЦОВУЮ СЕРАДУ а 7, 12 і а 19 гадзіне.

Папялец — у адпаведнасці з канонамі Кодэкса кананічнага права 1251–1252 гг. —  абавязвае да ўстрымання ад ужывання ў ежу мяса, а таксама да сціслага посту (трохразовае харчаванне, у якім толькі адзін раз — да сытасці). Закон устрымання абавязвае ўсіх, каму больш за 14 гадоў і каму не больш за 60 гадоў. Закон не накладае на вернікаў абавязку ўдзельнічаць у гэты дзень у Эўхарыстыі (хоць гэта звычайная практыка, якая не павінна быць адменена без важных прычын).

2. У нашай капліцы ў часе посту будуць адбываца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 гадзіне і а 19.00; Песні Жальбы  - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.

Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.

3. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 6 па 8 сакавіка, іх будзе праводзіць кс. Андрэй Рылка, канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі.

4. Ад наступнай нядзелі, распачынаем штомесячны збор ахвяраванняў на будову касцёла.  Да летняга перыяду маем намер зрабіць дакументы на капліцу, атрымаць зямлю пад будову касцёла, зрабіць будаўляны праект. У гэтым годзе планум таксама разпачаць зямельныя работы і па магчымасці зрабіць фундамент.

5. Шчыра дзякуем усім вам за гасціннасць падчас калядных наведваняў вашых памяшканняў, за сведчанне веры, за адкрытасць і за ахвяры.

6.  Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага.

7. У аўторак 17 лютага не будзе Св. Імшы а 7.00.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх ласкаў Божых. 


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.