Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем тым, хто прыбіраў снег каля нашай капліцы. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.


У літургіі адзначаем:

17 студзеня (субота) успамін св. Антонія, абата

Жыў у ІІІ стагоддзі ў Егіпце. Паходзіў з багатай сям’і, але раздаў сваю маёмасць бедным і пасяліўся ў пустыні. Праз пэўны час да яго пачалі далучацца іншыя пустэльнікі. Разам са святым Паўлам Пустэльнікам распачаў арганізацыю манаскага жыцця на Усходзе. Памёр, маючы сто гадоў, перад смерцю наказаўшы вучням пахаваць яго таемна, каб пазбегнуць пасмяротнай агалоскі, аднак адразу пасля смерці яго пачалі называць «Вялікім». біскупу намінату

1. Працягваем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. На працягу гэтага перыяду, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падаць картку з адрасам. Карткі ляжаць на паліцы пры ўваходзе да капліцы. Перад тым, як прыйсці да вас, мы патэлефануем і папярэдзім. 

Падрыхтавацца да гэтага візіту належыць наступным чынам:

• Пажадана (па меры магчымачсці), каб уся сям’я была дома.

• У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада.

• У часе візіту належыць выключыць тэлевізар, кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.

Адразу хочам вам падзякаваць за магчымасць наведаць вашыя памяшканні, за сведчанне веры, за адкрытасць.

2. Сёння, у свята Хросту Пана, асвячаем ваду. Калі хтосці не мае яе з сабою, ёсць магчымасць узяць у капліцы – яна знаходзіцца каля алтара.

3. Пасля вакацыйнага адпачынку працягваюцца катэхэтычныя заняткі. Просьба да бацькоў паклапаціцца аб прысутнасці дзяцей на гэтых занятках.

4. Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

5. З 18 па 25 студзеня ў хрысціянскіх Цэрквах пройдзе Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян.

6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня, складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх ласкаў Божых. 


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.