Дзякую ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні асаблівым чынам хацеў бы падзякаваць усім тым, хто прыгатаваў нашую капліцу да свята Божага Нараджэня. А таксама за дапамогу і прыгатаванне абеду і вячэры для святароў падчас парафіяльнай урачыстасці св. Яна Евангеліста. Няхай Добры Бог благаславіць усіх вас і вашыя сем’і.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
31 снежня (серада): апошні дзень каляндарнага года.
У гэты дзень сардэчна запрашаю прыняць удзел у вечаровым набажэнстве на заканчэнне года. Увечары перад Святой Імшой, а 18.00 гадзіне адбудзецца набажэнства ўдзячнасці Пану Богу за мінулы год, а пасля набажэнства Святая Імша, а 19.00 гадзіне.
1 студзеня (чацвер): Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.
Святыя Імшы ў гэты дзень як у кожную нядзелю а 8.00, 10.30, 12.00 і 18.00. (абавязковае)
2 студзеня (пятніца): Успамін Святога Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і дактароў Касцёла.
Святы Базыль нарадзіўся ў 330г. у Цэсарыіі Кападоцкай, навучаўся ў Канстантынопалі і Атэнах. Па вяртанні на айчыну праводзіў жыццё пустэльніка, але ў 370г. стаў біскупам роднага горада. Заставіў пасля сябе знакамітыя тэалагічныя працы і рэгулу, паводле якой жывуць манахі Усходняга Касцёла. Памёр 1 студзеня 379г.
Святы Грыгорый нарадзіўся ў 330г. каля Назыяну. У часы навучання пасябраваў са святым Базылем і быў яго спадарожнікам у жыцці пустэльніка. Аднак быў выбраны святаром, пазней біскупам Канстантынопаля. Праславіўся як знакаміты тэолаг і прамоўца. Паглыбіў каталіцкую навуку аб Святога Троіцы. З прычыны неспакою ў Канстантынопалі пакінуў пасаду біскупа і вярнуўся ў Назыян, дзе памёр каля 390г.
1. На гэтым тыдні прыпадае Першы чацверг месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай, Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса і Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
2. Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў - каляда. Картачкі з адрасам, калі ласка аддаваць да закрыстыі. Перад тым, як прыйсці да вас мы спачатку патэлефануем.
3. 6 студзеня пасля Святой Імшы а 19 гадзіне адбудзецца “парафіяльае калядаванне”. Усе разам заспяваем калядныя песні. Запрашаю да удзелу сем’і нашай парафіі.
4. Інтэнцыя жывога ружанца на месяц студзень: Каб Сын Божы, Езус Хрыстус, быў прыняты ў веры і любові, сэрцам кожнага верніка.
5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня, складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх ласкаў Божых.