Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог благаславіць вам і вашым блізкім за вашую дабрыню і шчодрасць.
У сераду ў 6.45 раніцы ў нашай парафіі адбудуцца апошнія РАРАТЫ.
Сёння ў нядзелю, а таксама ў панядзелак і аўторак ў нашай парафіі будуць адбывацца адвэнтовыя рэкалекцыі. Рэкалекцыі гэта час духоўнай адновы, як кожнага асабістага чалавека, так і ўсёй парафіяльнай супольнасці. Гэта таксама добрая нагода прыступіць да сакраманту споведзі.
Расклад рэкалекцыйных імшаў і навук:
нядзеля 8.00, 10.30, 12.00, 18.00
панядзелак 12.00, 19.00
аўторак 12.00, 19.00
Праводзіць рэкалекцыі кс. Андрэй Лысы (хрыстусовец)
Сённяшняя нядзеля – апошняя нядзеля Адвэнту, якая непасрэдна нас прыводзіць да ўрачыстасці Божага Нараджэння. У нашай парафіі урачыстыя набажэнствы будуць адбывацца наступным чынам:
24 снежня (серада)
6.45 – Святая Імша РАРАТЫ;
20:30 – Бэтлейка
21.00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (Пастэрка);
23.00 – Вігілійная Святая Імша (Пастэрка).
25 снежня (чацвер): – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
8.00 – Святочная Святая Імша.
10.30 – Святочна Святая Імша з удзелам дзяцей;
12.00 – Святочная Святая Імша (транслюецца онлайн);
18.00 – Святочная Святая Імша.
26 снежня (пятніца): Свята Святога Стэфана, першамучаніка.
Святы Стэфан быў адным з сямі памочнікаў Апосталаў у Ерусалімскім Касцёле. Паводле Дзеяў Апостальскіх, “поўны ласкі і моцы Духа Святога” абвяшчаў Добрую Навіну з мудрасцю, якой ніхто не мог супрацьстаяць. Першы мучанік, сведчачы сваёй смерццю аб праўдзівасці пасланніцтва Хрыста і Яго навукі, ажыцявіў ідэал дасканалага наследвання Пана. Існуе вялікае падабенства паміж смерццю Пана Езуса і Святога Стэфана: фальшывыя сведкі, смерць за горадам, адданне Езуса і Стэфана Богу Айцу, прабачэнне пераследвальнікам. Культ гэтага святога бярэ свой пачатак з IV стагоддзя.
27 снежня (субота): Парафіяльная ўрачыстасць Святога Яна, Апостала і Евангеліста.
12.00 – Урачыстая адпустовая Святая Імша і благаслаўленне віна.
19.00 – Святая Імша;
Святы Ян быў любімым вучнем Пана Езуса. Быў сведкам Перамянення Пана і пакутаў у Аліўным Садзе. На Апошняй Вячэры заснуў на грудзях Збаўцы. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку Сваю Маці. Святы Ян напісаў Евангелле, тры апостальскія лісты і Апакаліпсіс. Згодна з прадказаннем Езуса Хрыста Святы Ян памёр натуральнай смерццю ў сталым узросце. Евангелле Святога Яна, якое дапаўняе іншыя, мае найглыбейшы выклад Божых таямніц. Ва Усходнім Касцёле Святому Яну нададзены тытул тэолага. У хрысціянскім іканапісе сімвалам Святога Яна ёсць арол.
28 снежня (нядзеля): Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.
Якое значэнне мае Святая Сям’я для сучаснай сям’і – для айца, маці і дзяцей? Кажам: ”Даўней усё было іначай,чым цяпер.” А ці сапраўды ўсё? Было Дзіцё, Якое любіла Яго Маці Марыя і Юзаф, Ягоны апякун перад Богам. Усе ўтраіх былі адным ва ўзаемным шанаванню і любові.
Цяжкія падзеі і цярпенні чакалі Дзіцё і Бацькоў, але нішто не магло ім перашкодзіць: ні Хрысту, Які быў ахінуты цёплай любоўю і чулай апекай; ні Бацькам, якія паклалі надзею на Бога і былі гатовыя ісці праз жыццё дарогай, якую вызначыў Сам Бог. Святога Сям’я з’яўляецца найдасканалай сям’ёй і прыкладам для нас, нашых сем’яў. Святога Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын,Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова.
1. Сёння а 16.00 гадзіне адбудзецца апошняя рэпетыцыя батлейкі. Прысутнасць абавязковая
2. У закрыстыі можна набыць аплаткі на вігілійны стол, а таксама каляндар на новы 2015 год.
3. У сувязі з актавай Божага Нараджэння пятнічнае абмяжаванне ў спажыванні мясной ежы ў гэту пятніцу не абязывае.
4. У наступную нядзелю ў Свята Святой Сям’і на кожнай Святой Імшы будзем у асаблівы спосаб маліцца аб благаслаленні Божым для сем’яў нашай парафіі.
5. Шчыра дзякуем Механікавай Аксане за пашыццё адзення для дзіцячага хору.
6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня, складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх ласкаў Божых.