Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні. Няхай Бог благаславіць вам і вашым блізкім за вашую дабрыню і шчодрасць.
У сераду і пятніцу ў 6.45 раніцы ў нашай парафіі адбываюцца Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Усіх вас разам з дзяцьмі запрашаем на РАРАТЫ.
У наступную нядзелю, панядзелак і аўторак ў нашай парафіі будуць адбывацца адвэнтовыя рэкалекцыі. Рэкалекцыі гэта час духоўнай адновы, як кожнага асабістага чалавека, так і ўсёй парафіяльнай супольнасці. Гэта таксама добрая нагода прыступіць да сакраманту споведзі.
Расклад рэкалекцыйных імшаў і навук:
- нядзеля 8.00, 10.30, 12.00, 18.00
- панядзелак 12.00, 19.00
- аўторак 12.00, 19.00
Праводзіць рэкалекцыі будзе кс. Андрэй Лысы (хрыстусовец)
1. Па традыцыі, дзевяць дзён перед святам Божага Нараджэння, распачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы будзем адмаўляць пасля Святой Імшы.
2. У закрыстыі можна набыць аплаткі на вігілійны стол, а таксама каляндар на новы 2015 год.
3. Сёння пасля св. Імшы а 18:00 гадзіне запрашаем моладзь на адвэнтовае чуванне.
4. У наступную суботу пасля св. Імшы адбудуцца выбары да Рады Параф’яльнай.
5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага.
РАСКЛАД СВЯТОЧНАЙ ЛІТУРГІІ НАШАЙ ПАРАФІІ
- 24 снежня (серада)
- 6.45 – Святая Імша РАРАТЫ;
- 20:30 – Бэтлейка
- 21.00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (Пастэрка);
- 23.00 – Вігілійная Святая Імша (Пастэрка).
- 25 снежня (чацвер): – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
- 8.00 – Святочная Святая Імша.
- 10.30 – Святочна Святая Імша з удзелам дзяцей;
- 12.00 – Святочная Святая Імша (транслюецца онлайн);
- 18.00 – Святочная Святая Імша.
- 27 снежня (субота): Парафіяльная ўрачыстасць Святога Яна, Апостала і Евангеліста.
- 12.00 – Урачыстая адпустовая Святая Імша і благаслаўленне віна.
- 19.00 – Святая Імша;
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня, складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх ласкаў Божых.