Сардэчна дзякем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і за іншую аказаную дапамогу, за складзеныя сёння ахвяраванні. Няхай добры Бог благаславіць Вам і вашым сем’ям.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
8 снежня (панядзелак) Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Дадатковая Святая Імша а 12:00 гадзіне.
У гэты дзень, мы праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.
Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX у Апостальскім лісце (буле) Ineffabilis Deus («Невымоўны Бог») ад 8 снежня 1854 г.
«Каталіцкі Касцёл (...) рознымі спосабамі і красамоўнымі дзеяннямі з дня на дзень ніколі не пераставаў тлумачыць, навучаць і абгрунтоўваць вучэнне аб першапачатковай цнатлівасці гэтай велічнай Дзевы, якая з’яўляецца неад’емнаю ад Яе дзівоснай святасці і ўзнёслай годнасці Багародзіцы. Касцёл лічыў гэтую навуку атрыманай ім ад Бога і заключанай у дэпазіце нябеснага Аб’яўлення. Гэтае вучэнне прызнавалася з найстаражытнейшых часоў і глыбока ўкаранілася ў розумах вернікаў, а намаганнямі біскупаў Касцёла распаўсюдзілася ва ўсім каталіцкім свеце, паколькі сам святы Касцёл найвыразней аб ім сведчыў, без ваганняў прапануючы вернікам публічна ўшаноўваць і праслаўляць Зачацце гэтай жа Дзевы. Такая красамоўная практыка прадстаўляла Зачацце гэтай Дзевы як штосьці надзвычайнае, цудоўнае, што цалкам адрозніваецца ад зачацця ўсіх іншых людзей. Гэтае Зачацце лічылася святым, бо Касцёл адзначае толькі ўрачыстасці святых. (...) Рымскі Касцёл імкнуўся толькі да таго, каб найбольш яскрава само Беззаганнае Зачацце як культ і вучэнне абвяшчаць, захоўваць, распаўсюджваць і абараняць», — чытаем у дакуменце.
13 снежня (субота): Успамін Святой Люцыі, панны і мучаніцы.
Святая Луцыя прыняла мучаніцкую смерць у Серакузах на Сіцыліі каля 304 года пасля здзекаў, якімі яе хацелі прымусіць да адрачэння ад веры. Найстарэйшае апісанне жыцця Святой Люцыі паходзіць з V стагоддзя. Паводле яго Святая Люцыя нарадзілася ў заможнай сям’і. Была прызначаная да замужжа з багатым юнаком. Аднойчы выправіўшыся ў пілігрымку да гробу Святой Агаты ў Катаніі, каб выпрасіць здароў’е для сваёй маці, ёй аб’явілася Святая Агата і прадказала мучаніцкую смерць. Калі Святая Люцыя вярнулася дамоў, то адраклася ад замужжа, раздала маёмасць і прыняла шлюб чыстасці на ўсё жыццё. У IV стагоддзі пры цэзары Дыялектыяне распачаўся вялікі пераслед. Святая Люцыя была выдана сваім быўшым жаніхом з-за помсты. Загінула 13 снежня 304 года, калі мела 23 гады. У Серакузах і на Сіцыліі шануюць яе, як сваю апякунку.
1. Згодна са старадаўняй традыцыяй у нашай парафіі адбываюцца ранішнія Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Усіх вас, разам з дзяцьмі запрашаем асаблівым чынам на РАРАТЫ ў сераду і пятніцу ў 6.45 раніцы.
2. Адвэнтовыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 21 па 23 снежня іх будзе праводзіць кс. Андрэй Лысы SChr, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Познані.
3. 13 снежня ў Архікатэдральным касцёле, адбудзецца калядная сустрэча з моладдзю архідыяцэзіі і начное чуванне, пачатак св. Імшы 22.30.
4. 14 снежня пасля св. Імшы а 18:00 гадзіне запрашаем моладзь на адвэнтовае чуванне.
5. У закрыстыі можна набыць аплаткі на вігілійны стол, а таксама каляндар на новы 2015 год.
6. Запрашаем да чытання новага нумару “Ave Maria”.
7. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага.
8. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня, складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх ласкаў Божых.