
ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ
ХХХІ Нядзеля звычайнага перыяду
30 лістапада 2011 г.
1. Дзякую шчыра за вашую адкрытасць і дабрыню. Асабліва дзякую за ўпарадкаванне тэрыторыі пры капліцы і за прыбіранне нашай святыні. Няхай Бог узнагародзіць Вас і вашыя сем’і.
2. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
- 01.11 (ат) – Урачыстасць усіх святых
- 02.11 (ср) – успамін усіх пемерлых вернікаў
Святыя Імшы 01.11. у 7 15, 12 00 і ў 19 00, а 02.11. згодна з раскладам на буднія дні.
- 03.11 (чц) – успамін памерлых братоў, сясцёр, бацькоў, родных і дабрачынцаў францішканскага ордэну.
- 04.11 (пт) – успамін св. Карла Барамея, біскупа.
3. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. З гэтай нагоды у нашай капліцы пачынаючы з дня 1 лістапада праз 8 дзён (актава) да 8 лістапада кожны дзень перад вячэрняй Святой Імшой будзе адбывацца набажэнства за памерлых – Нешпары і будуць чытацца выпамінкі (імёны і прозвішчы памерлых) за якіх молімся. У гэтыя дні будзе адпраўляцца Святая Імша ў інтэнцыі памерлых, якіх вы падалі ў выпамінках.
Таксама і ў іншыя дні, па-за актаваю, кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, будуць чытацца выпамінкі і будзе адпраўляцца Святая Імша складковая за памерлых.
4. Вернікі, якія наведаюць касцёл альбо публічную капліцу 1-2.11. могуць атрымаць поўнае дараванне грахоў (дараванне Богам часовых караў на зямлі і ў чысцы), якое можа быць ахвяравана толькі за памерлых. Толькі адзін адпуст напрацягу дня пры звычайных умовах (Ойча наш.., Веру..., споведзь, Камунія Святая і малітва ў інтэнцыях Святога Айца). Падчас актавы 1-8.11 за наведванне могіла і малітву за памерлых, можна атрымаць поўнае дараванне (адпуст), які можа быць ахвяраваны ў інтэнцыі душаў церпячых у чысцы.
5. Хто ў дзень 2 лістпада мае магчымасць і не выяжджае на могілкі сваіх родных, запрашаем да супольнай малітвы на могілках ў Масюкоўшчыне (вул. Масюкоўшчына. На скрыжаванні вул. Калеснікава-вул. Масюкоўшчына направа плячыма да аўтастаянкі). Збіраемся каля ўваходу ў 16 00, 2 лістапада (серада).
6. Звяртаем асаблівую ўвагу ўсіх вернікаў, а асаблівым чынам бацькоў і выхавацеляў, на пагрозу, якую нясе з сабою так званае “святкаванне” Хэлоўіна. Хэлоўін і ўрачыстасць Усіх Святых. Абодва святы «датычаць» смерці, але цалкам па-рознаму: адно прыбіраецца ў жахлівую маску тыпу «Ноч жывых трупаў», другое — поўнае радасці і святла, бо ўжо вялікае мноства памерлых атрымала вечнае шчасце і прабывае ў доме Пана. Гэты мерапрыемства з’яўляюцца не проста забавай, але праслаўленнем культу смерці і зла. Вампірызм, ведзьмы, акультныя практыкі, дэманы — гэта не проста прызыванне сіл цемры, а сапраўднае іх праслаўленне. Гэта свайго роду магія, якая ў форме забавы імкнецца прасачыцца ў менталітэт чалавека і яго духоўны свет, а праз гэта знішчыць сапраўдны фундамент яго рэлігійнай тоеснасці, якой з’яўляецца лучнасць з Богам. Каталіцкі Касцёл не толькі негатыўна ставіцца да хэлоўінскіх флеш-мобаў, але і папярэджвае сваіх вернікаў — як моладзь, так і дарослых: актыўны ці пасіўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія датычаць язычніцкага свята Хэлоўін, з’яўляецца парушэннем хрысціянскага сумлення і цяжкім смяротным грахом.
7. Прыпамінаем, што пры парафіі адбываюцца заняткі па рэлігіі, як для дзяцей усіх узростаў, так і для дарослых. Раней ад вас былі просьбы аб падрыхтоўцы да Бежмавання, але ж на заняткі для дарослых у суботу а 18 гадзіне прыходзяць заледве некалькі чалавек. Заклікаем вас да паглыблення сваёй веры і рэлігійных ведаў.
8. Няхай ва ўсіх справах надышоўшага тыдня Вас благаславіць Добры Бог.