Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем

22 кастрычніка (серада): Успамін святога Яна Паўла II.

Караль Юзэф Вайтыла, Папа Ян Павел II у 1978 годзе стаў першым рымскім Папам неитальянского паходжання на Святым прастоле, абраным за апошнія 455 гадоў, адным з самых маладых пантыфікаў ў гісторыі і першым Папам славянскага паходжання. 13 мая 1981 года праўленне Яна Паўла II ледзь было не абарвалася ў выніку замаху на рымскай плошчы св. Пятра. Пасля Ян Павел II прыйшоў да пераканання, што кулю адвяла ад яго рука самой Божай Маці. З імем Яна Паўла II звязана цэлая эпоха — эпоха крушэння камунізму ў Еўропе. Ян Павел II здзейсніў больш за 100 замежных паездак, наведаўшы каля 130 краін.

1. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да св. Антонія і ў гэтых інтэнцыя будзе адпраўлена Святая Імша. 

2. Запрашаем усіх на ружанцовае набажэнства і супольную малітву праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.  У звычайныя дні пасля святой Імшы ў вечары – прыкладна а 19:30 і ў нядзелю пасля святой Імшы а 12 гадзіне – прыкладна а 13 гадзіне.  Дзяцей і моладзь асабліва запрашаем ў сераду і ў пятніцу. 

3. Сённяшняй надзеляй распачынаем тыдзень місійны, заахвочваем усіх да малітвы ў гэтай інтэнцыі.

4. Сёння 19 кастрычніка ў Ватыкане адбудзецца цырымонія беатыфікацыі папы Паўла VI. Літургічны ўспамін бл. Паўла VI, згодна з жаданнем папы Францішка, будзе адзначацца 29 мая – у дзень калі Джавані Манціні, будучы Пантыфік, атрымаў святарскае пасвячэнне.

5. 21 кастрычніка ў   архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі у 18:30 будзе адпраўлена Св. Імша за с.п. Кард. Казіміра Свётэка з нагоды Яго 100-га дня нараджэння.

6. У наступную суботу 25 кастрычніка а 10:00 гадзіне запрашаем прыняць удзел у прыбіранні тэрыторыі вакол нашай каплічкі.

7. У нашай парафіі плануем стварыць дзіцячы і моладзевы музычны гурт таму запрашаем усіх зацікаўленых: музыкантаў і творчых людзей. 

8. Ад лістапада у раскладзе набажэнстваў у нашай парафіі адбудуцца пэўныя змены: а) у нядзелю а 8:00 гадзіне Св. Імша будзе адпраўляцца на польскай мове; б) ад панядзелку да пятніцы дадаем яшчэ адну Св. Імшу  а 7:00 гадзіне раніцы. 

9. Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых і Дзень малітвы за памерлых (1-2 лістапада). Традыцыйна ў гэты час касцёл моліцца за памерлых, такая малітва адбывалася ў мінулыя гады і ў нашай парафіі. Таму, ужо цяпер можна прыносіць ў закрыстыю спісы імён памерлых. Калі ласка імёны пішым у назоўным склоне. Калі пішым прозвішча, то яно перш за ўсё павінна адносіцца да прозвішшча сям’і.  Напрыклад: Ян, Юзэфа, Тамаш, Аляксандр, Войцех, Станіслава, Марыя, сям’я Навіцкіх, Вайткевіч, Рагатка.

Набажэнствы за памерлых адбудуцца ў актаве, з 1 па 8 лістапада, і ў кожную сераду і пятніцу праз увесь месяц лістапад. З 1 па 8 лістапада ў 18.30 набажэнства за памерлых і а 19 гадзіне святая Імша ў іх інтэнцыі. 


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.