Згодна са старадаўнай каталіцкай традыцыяй, у лістападзе Касцёл моліцца ў інтэнц’і памерлых. Таксама і ў нашай парафіі будуць адбывацца адмысловыя набажэнствы за вернікаў, якія перад намі адышлі ў вечнасць. Гэтыя набажэнствы адбудуцца ў актаве, з 1 па 8 лістапада, і ў кожную сераду і пятніцу праз увесь месяц.
Лістапад - месяц памяці нашых памерлых
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.