1. Дзякую вам ўсім прысутным за супольную малітву, а таксама за  складзеныя вамі ахвяры. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто прыймае ўдзел і ўносіць свой уклад у справу будавання нашага касцёла. Таксама хацеў выразіць сваю падзяку за прыбіранне нашай капліцы і таксама ахвярадаўцам гэтых прыгожых кветак, якія упрыгожываюць нашую святыню. Няхай добры Бог аддзячыць вам за вашыя ахвяры.

 

2. Ад імя парафіі і сябе хацеў падзякаваць, таксама Ксеніі і нашаму хору за прыгожы спеў, які мы чулі падчас літургіі Транзітусу, а таксама ў дзень св. Францішка. Заахвочваю вас, каб павялічваць рады тых, хто сваім голасам праслаўляе Бога (хто спявае два разы моліцца).

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

 

Субота 15 кастрычніка

Святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла

Тэрэза нарадзілася 28 сакавіка 1515 г. у Авіле (Іспанія). Пасля смерці маці яна выхоўвалася ў сясцёр аўгустынак і пад уплывам «Лістоў» св. Гераніма ва ўзросце 20 гадоў сама ўступіла ў кармэліцкі кляштар у Авіле. Пасля складання манаскіх шлюбаў Тэрэза цяжка захварэла і нават была часткова паралізаваная. У той жа час у яе з’яўляюцца містычныя бачанні. Дзякуючы гэтым незвычайным духоўным перажыванням Тэрэза ад Езуса вырашыла імкнуцца да абсалютнай дасканаласці.

Паколькі нават жыццё ў яе кляштары здавалася ёй недастаткова аскетычным, у 1562 г. святая заснавала ў Авіле першы рэфармаваны кармэліцкі кляштар, у якім значна больш увагі прысвячалася малітве, самотнасці, суровай аскезе. Праз шэсць гадоў заахвочаны яе прыкладам святы Ян ад Крыжа рэфармаваў мужчынскую галіну ордэна, даючы пачатак босым кармэлітам. За сваю рэфарматарскую дзейнасць святая Тэрэза ўвесь час цярпела ад нападаў і крытыкі нядобразычліўцаў.

Знясіленая нястомнаю працаю, а таксама вялікімі фізічнымі і духоўнымі пакутамі, Тэрэза памерла 4 кастрычніка 1582 г. Свой містычны вопыт яна перадала ў кнігах, якія з’яўляюцца неацэнным духоўным скарбам для ўсяго Касцёла; найбольш вядомая з іх — «Унутраны замак». Тэрэза ад Езуса, вядомая таксама як Тэрэза Вялікая або Авільская, — гэта адна з самых вялікіх святых жанчын Касцёла. Яна з’яўляецца апякункай Іспаніі, і яе заступніцтва просяць пры душэўных пакутах, а таксама ад болю сэрца і галавы.

3. Змяненне раскладу святой літургіі

Буднія дні

7.15

19. 00

Нядзеля

8.00

10.30 (Дзіцячая)

12.00

18.00 (Зімні) 19.00 (Летні)

18.00

4. РАСКЛАД КАТЭХЭЗЫ

Серада

17 00 – 8-9 класы

20 00 - Моладзь

Субота

11 00 – Дзеці пасля першай Святой Камуніі (4-5 класы)

12 00 – 6-7 класы

18 00 - Дарослыя

Нядзеля

12 00 – падрыхтоўка да І Святой Камуніі (1 год)

13 00 - падрыхтоўка да І Святой Камуніі (2 год)

 

5. Заняткі для моладзі будуць адбывацца ў сераду пасля вячэрняй св. Імшы.

6. Заняткі для дарослых, якія рыхтуюцца да Сакраманту Канфірмацыі ў суботу а 18 гадзіне ў капліцы перад святой Імшой а 19 гадз.

7. Кожны аўторак падчас вячэрняй св. Імшы молімся праз заступніцтва св. Антонія Падуанскага. Свае просьбы і падзякі можна запісываць у кнізе, якая знаходзіца з левага боку алтара або дасылаць праз інтэрнэт.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.