Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто прыняў удзел у працесіі Божага Цела.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

3 чэрвеня (Аўторак) Святога Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў
Нарадзіўся ў 1865 г. у Буліму (Уганда). Быў кіраўніком груп маладых пажоў пры двары мясцовага караля. У 1885 г. прыняў хрост і навярнуў у хрысціянскую веру шмат іншых пажоў. Праз пэўны час у краіне распачаўся пераслед хрысціянаў, у выніку якога Караль быў забіты. Яго і яшчэ 31 хрысціяніна спалілі ў Намугонга. Пій ХІ абвясціў святога Караля Луангу апекуном афрыканскай моладзі.
5 чэрвеня (Чацверг) Святога Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
Нарадзіўся каля 674 г. у Вэсэксе (Англія). Быў выхаванцам бэнэдыктынцаў. Праз пэўны час Баніфацый сам уступіў у ордэн бэнэдыктынцаў і ўзначаліў адну з манаскіх школаў. Ва ўзросце 40 гадоў пачаў займацца навуковай дзейнасцю, складаючы першую пісьмовую ангельскую граматыку. У 718 г. Папа Грыгорый ІІ скіраваў Баніфацыя з евангелізацыйнай місіяй у паганскую ў тыя часы Цюрынгію.
Некалькі гадоў Баніфацый паспяхова працаваў па ўсёй Германіі, абвяшчаючы Божае слова і засноўваючы дыяцэзіі. Усяго на нямецкіх землях ён заснаваў 7 дыяцэзій. У 722 г. Баніфацый быў кансэкраваны як біскуп-місіянер, а праз 10 гадоў стаў арцыбіскупам і папскім вікарыем у Германіі. 5 чэрвеня 754 г. падчас аднаго з місіянерскіх падарожжаў на тэрыторыі Нідэрландаў Баніфацый разам з 52 паплечнікамі быў забіты паганамі. Сваёй дзейнасцю святы Баніфацый заклаў падмурак еднасці хрысціянскай Еўропы, і таму яго называюць «апосталам Германіі» і «заснавальнікам Захаду і Еўропы». Да рэліквій святога, якія спачываюць у заснаваным ім кляштары ў Фулдзе, на працягу стагоддзяў прыходзілі і працягваюць прыходзіць шматлікія пілігрымы. Баніфацый з’яўляецца апекуном краўцоў і півавараў

Таксама на гэтым тыдні прыпадаюць – першы чацверг, пятніца і субота месяца – падчас, якіх мы молімся. У чацверг – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. Пятніца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Субота – дзень малітваў праз Найсвяцейшую Пану Марыю.

Наступная нядзеля 8 чэрвеня Урачыстасць Спаслання Духа Святога.

Для патрэбаў нашай парафіі на гэтым тыдні быў набыты кандыцыянер. Хацеў бы падзякаваць моладзі нашай парафіі. Грошы, якія яны запрацавалі падчас Вербнай Нядзелі ў гэтым годзе былі прызначанны на сфінансавання гэтай пакупкі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.