Просты вобраз Святога Францішка,
У ахвяры сваёй чысціні…
Ціхі позірк са шчырай усмешкай ?
Ахінае цяплом дабрыні.
Як Марыя прытуліць да сэрца,
Супакоіць штодзённасці пыл,
І бязмежная радасць ільецца.
Гэта прыклад, як стаць святым.
Гэта вобраз вялікай пакоры,
Аб’яднанай у праўдзе з Хрыстом,
Як прылада Яго супакою ?
Насычае святлом і дабром.